У канцы студзеня ў ПАРЕ пройдуць дэбаты па Беларусі
13.01.2011 11:41
—
Новости Политики
Старшыня ліберальнай групы дэпутатаў ПАРЕ Ан Брасэр падала прашэнне аб правядзенні дэбатаў па сітуацыі ў Беларусі ў ходзе зімняй сесіі Асамблеі, якая пройдзе ў Страсбургу 24–28 студзеня. Аб гэтым паведамляе
Акрамя таго, еўрапейскія лібералы зрабілі сумесную заяву па сітуацыі ў Беларусі, якую падпісалі старшыні ліберальных груп ПАРЕ і Еўрапарламента, Партыі еўрапейскіх ліберальных дэмакратаў і Ліберальнага інтэрнацыяналу.
У заяве рашуча асуджаецца прымяненне ўладамі сілы супраць палітычных апанентаў. Еўрапейскія лібералы заклікалі афіцыйны Мінск неадкладна вызваліць усіх затрыманых і правесці незалежнае і адкрытае расследаванне падзей 19–20 снежня ў Мінску.
Падзяліцца навіной:
БелаПАН
БелаПАН