«Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей?»
Тэлеканал «Белсат» супольна з беларускім радыё «Рацыя», фондам «Свабода і дэмакратыя» і Цэнтрам Усходняй Эўропы, стыпэндыяльнай праграмай імя Кастуся Каліноўскага праводзяць канфэрэнцыю «Ваеннае становішча ў Беларусі? Як гэта здарылася і што далей?» Яна адбываецца ў
Адкрыў канфэрэнцыю маршалак Сэйму Гжэгаж Схэтына. Пасьля ў чатырох сэкцыях пачаліся выступы сваякоў вязьняў і ўдзельнікаў пратэстаў у Менску, палітыкаў асноўных дэмакратычных партыяў і рухаў Беларусі, сяброў асноўных польскіх няўрадавых арганізацыяў ды мэдыяў Беларусі, польскіх палітыкаў, якія падтрымліваюць захады на карысьць дэмакратыі ў Беларусі.
Пасьля адбудзецца супольнае падпісаньне закліку ў справе падтрыманьня Польшчаю незалежных ініцыятываў на карысьць дэмакратыі ды абароны правоў чалавека ў Беларусі.
На канфэрэнцыю не змаглі выехаць Тацяна Севярынец і Мілана Міхалевіч. У першай забралі пашпарт у КДБ, другуюспынілі спэцслужбы ў Баранавічах увечары, патлумачыўшы, што яна зьяўляецца «невыязной».
Радыё «Свабода»