Беларуская амбасада пра ўмовы вязняў КДБ

Источник материала:  
11.01.2011 17:06 — Новости Политики

Беларуская амбасада пра ўмовы вязняў КДБ

Радыё Свабода Пераклад прэс-рэлізу, які ўчора амбасада Беларусі ў Вялікабрытаніі распаўсюдзіла на ангельскай мове пра ўмовы ўтрыманьня вязьняў Плошчы.

Па стане на 3 студзеня 2011, 19 асобаў знаходзяцца ў сьледчым ізалятары КДБ у сувязі з падзеямі 19 сьнежня 2010 года. Яны былі абвінавачаныя у зьдзяйсьненьні злачынства па артыкуле 293, часткі 1, 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам у дачыненьні да людзей, разбурэньнем і апаганеньнем уласнасьці ды ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады, а таксама ў непасрэдным удзеле ў масавых беспарадках.

Абвінавачаныя, сумесна з іншымі асобамі, знаходзяцца ў агульных камэрах, якія адпавядаюць санітарным правілам і патрабаваньням пажарнай бясьпекі. Усе асобы, якія зьмяшчаюцца пад вартай, забясьпечаныя асабістымі спальнымі месцамі, пасьцельнымі прыналежнасьцямі, посудам і сталовымі прыборамі. У адпаведнасьці з заканадаўствам заключаных сьледчага ізалятара кормяць тры разы на дзень. Якасьць прыгатаваньня ежы да гэтага часу не выклікала скаргаў.

Асобы, якiя ўтрымлiваюцца пад вартай, карыстаюцца юрыдычнымі паслугамі для забесьпячэньня таго, каб іх правы на абарону былі ў поўнай меры рэалізаваныя.

На штодзённай аснове зьняволеныя карыстаюцца двухгадзінным шпацырам і васьмігадзінным начным сном. Амаль кожная камэра мае тэлевізар.

Усе затрыманыя асобы могуць атрымліваць неабмежаваную колькасьць перадач з прадуктамі харчаваньня і асабістымі рэчамі, агульная вага якіх не перавышае трыццаці кіляграмаў на месяц.

Мэдычная дапамога ў сьледчым ізалятары ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь: мэдычныя агляды праводзяцца штодня, уключна з тымі, якія выконваюцца мэдычнымі спэцыялістамі вузкага профілю. Калі ёсьць дзеля гэтага мэдычныя паказаньні, неадкладна прымаецца неабходнае лячэньне і прафіляктычныя захады. Калі затрыманыя асобы ня маюць асабістых лекаў, яны забясьпечваюцца неабходнымі лекамі бясплатна.

Адзін з абвінавачаных, які пакутуе ад дыябэту, атрымлівае дарагія лякарствы "мэтфармін" і "дыябэтон" з моманту свайго затрыманьня.

Няма ніякіх пагрозаў жыцьцю або здароўю затрыманых асобаў. Паводле дадзеных, усе затрыманыя асобы зьяўляюцца здаровымі.

Адвакаты і сваякі маюць доступ да затрыманых; затрыманыя таксама атрымліваць перадачы ў адпаведнасьці з усталяванай працэдурай. Дадатковая група лекараў была выдзеленая для кругласутачнага дзяжурства, каб аказваць неабходную мэдычную дапамогу.

Такім чынам, умовы ўтрыманьня асобаў, абвінавачаных у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 г., цалкам адпавядаюць нацыянальнаму і міжнароднаму заканадаўству.

Беларуская амбасада пра ўмовы вязняў КДБ

←Адвакаты не бачылі Халіп і Саннікава два тыдні

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика