Нідэрландскія парламентарыі супраць візіту Мартынава ў Брусэль

Источник материала:  
10.01.2011 12:46 — Новости Политики

Некалькі дэпутатаў парламента Нідэрландаў ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі выступілі з заявамі наконт немэтазгоднасці візіту кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава ў Брусэль пакуль ЕС не абмяркуе пытанне аб увядзенне санкцый адносна афіцыйнага Мінска за несправядлівыя выбары і рэпрэсіі супраць апазыцыі.

Адпаведная заява з’явілася, у прыватнасці, на сайце дэпутата Гэнка Яна Ормелa. Ён і яго калега па партыі Пітэр Омтзігт задалі адпаведныя пытанні міністру замежных справаў Уры Розенталю падчас парламенцкіх слуханняў.

Найвышэйшы прадстаўнік ЕС у пытаннях знешняй палітыкі Кэтрын Эштан мае намер сёння прыняць Мартынава на ягоную просьбу.

Еўрасаюз і ЗША разглядаюць пытанне аб увядзенні санкцый адносна афіцыйнага Мінска. Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла пра магчымасць санкцый, уключна з забаронай на ўезд у ЗША Аляксандру Лукашэнку і ягоным паплечнікам.

Зараз дзейнічаюць амерыканскія эканамічныя санкцыі адносна беларускага канцэрну «Белнафтахім», а таксама еўрапейскія візавыя санкцыі адносна 5 беларускіх дзейных і былых чыноўнікаў. Адносна яшчэ 36 беларускіх чыноўнікаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам, візавыя санкцыі ЕС замарожаныя.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←13 января ситуация в Беларуси может стать предметом обсуждения в Вене

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика