Вобшук на кватэры адміна суполкі ў vkontakte.ru

Источник материала:  
10.01.2011 16:53 — Новости Политики

Ператрусы ідуць не толькі ў лідараў апазіцыі, але і ў людзей з актыўнай грамадскай пазіцыяй.

Вобшук на кватэры адміна суполкі ў vkontakte.ru

На мінулым тыдні адбыўся ператрус на кватэры адміністратара суполкі «Мы за Вялікую Беларусь» на сайце vkontakte.ru Сяргея Паўлюкевіча. Канфіскавалі камп’ютар.

Дома Сяргея не было, калі прыехалі трое супрацоўнікаў КДБ. Малады чалавек з’явіўся пад канец ператрусу. «Праглядалі на камп’ютары асабістыя фотаздымкі, відэа. Я запытаўся, што яны хочуць знайсці. Адзін з іх адказаў, што шукаюць фота- і відэаматэрыялы з плошчы. Я прапанаваў сам паказаць усё. Яго калега хацеў пакінуць камп, бо мая сястра сказала, што ў яе на камп’ютары знаходзіцца ўся інфармацыя для падрыхтоўкі да экзаменаў. Але адзін КДБіст заўпарціўся і не схацеў пакідаць камп».

Сяргей Паўлюкевіч паведаміў, што сярод тых, хто праводзіў ператрус, былі два чалавекі, якія спрабавалі завербаваць яго ў ізалятары на Акрэсціна. Яны аказаліся добра інфармаванымі аб працы суполкі «Мы за Вялікую Беларусь». Сяргей, студэнт юрфака БДУ, правёў дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Президент Литвы призывает ЕС упростить порядок выдачи виз белорусам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика