Апазіцыя аб'ядналася ў Нацыянальную каардынацыйную раду. Мэты: вызваленне палітвязняў, свабодныя выбары
Сёньня ў Менску на нарадзе прадстаўнікоў апазыцыі ў сядзібе БНФ была прынятая дэклярацыя аб сытуацыі ў Беларусі і рашэньне аб стварэньні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазыцыі.
Рада будзе дамагацца «вызваленьня арыштаваных па палітычных матывах людзей, інфармаваньнем грамадзянаў Беларусі і міжнароднай супольнасьці, дамагацца вяртаньня Беларусі на шлях законнасьці і дэмакратыі, а таксама ствараць умовы для правядзеньня ў краіне свабодных і дэмакратычных выбараў».
Пад Дэклярацыяй падпісаліся практычна ўсе арганізацыі дэмакратычнай апазыцыі: Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (А.Ярашук), беларуская
«Апазыцыя пачынае кансалідавацца і каардынаваць сваю дзейнасьць для таго, каб выправіць сёньняшні стан рэчаў на Беларусі. У Каардынацыйнай Радзе ня будзе кіраўніцтва, яна прадугледжвае, што структур, якія ў яе ўваходзяць — самастойныя, і яны будуць прымаць рашэньне па кожным пытаньні, сыходзячы са сваіх статутаў. Мы не ствараем надпартыйную структуру,« — распавёў кіраўнік партыі левых «Справядлівы Сьвет» Сяргей Калякін.
Радыё «Свабода»