Шапіра хоча стаць маленькім Лукашэнкам
У размешчаным на сайце Гродзенскага аблвыканкама распараджэнні № 227р гаворыцца, што яно прынята «ў мэтах забеспячэння стабільнай працы арганізацый, размешаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці».
Згодна з распараджэннем, «для атрымання дазволу старшыні аблвыканкама падаецца ліст з указаннем звестак пра дзяржаву і тэрміны камандзіроўкі, мэту і крыніцы фінансавання камандзіроўкі».
Апрача таго, «па выніках службовай камандзіроўкі за мяжу кіраўніком арганізацыі ў
Камітэту эканомікі аблвыканкама даручана забяспечыць кантроль за выкананнем гэтага распараджэння.
Старшыня аблвыканкама таксама даручыў камітэту забяспечыць «аналіз эканамічнай эфектыўнасці службовых камандзіровак за мяжу, вывучэнне перспектыўных кірункаў эканамічнага супрацоўніцтва».
Цікава, як на тое зрэагуюць замежныя інвестары.
Антон Тарас, БелаПАН; МБ