Лукашэнка не пабываў у саборы, сустрэўся з Філарэтам у вузкім коле

Источник материала:  
07.01.2011 23:28 — Новости Политики
Аляксандр Лукашэнка сёння не пабываў у Свята-Духавым кафедральным саборы. У мінулыя гады у дзень Раства ён заўжды прысутнічаў на святочнай службе. Гэтым жа разам ён унікнуў кантакту з народам.

Як паведамляе праваслаўны партал sobor.by, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта са святам Нараджэння Хрыстовага ў ніжнім прыдзеле храма-помніка Усіх Святых, што на вуліцы Каліноўскага. Як паведамляецца, Лукашэнка і мітр. Філарэт запалілі свечкі каля абраза Раства, абмяняліся сціплымі падарункамі — мітрапаліт уручыў ікону святога Івана Прадвесніка, а Аляксандр Лукашэнка — напрастольнае Евангелле ў пазалочаным акладзе. Пасля гэтага яны пабяседавалі за чаем у адміністратыўным будынку пры храме. Як паведамляе партал, Аляксандр Лукашэнка «отметил высокое качество работ по возведению храма, посвященного памяти всех безвинно убиенных в Отечестве нашем».

Падзяліцца навіной: 
Мікола Бугай

←Обвиняемые в организации и участии в массовых беспорядках в Минске Анатолий Павлов и Олег Корбан отпущены под подписку о невыезде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика