У Гомельскай вобласці не было ініцыятыўнай групы кандыдата Лукашэнкі
З гэтай нагоды праваабаронца даслаў скаргу ў ЦВК на парушэнне выбарчага заканадаўства, і папрасіў правесці праверку, па выніках якой вынесці папярэджанне ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнкі.
Дадзеную скаргу ЦВК накіравала ў Гомельскую абласную камісію, адкуль Паплаўны і атрымаў адказ. Хоць дакумент прыйшоў яшчэ ў снежні, але ён можа быць цікавым і сёння. Вось што адказала абласная камісія па выбарах прэзідэнта на скаргу праваабаронцы: «У вашай скарзе не ўказаны звесткі аб асобах, якія, па Вашаму меркаванню, распаўсюджваюць у Чыгуначным раёне Гомеля перадвыбарчую праграму кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка. Таксама адсутнічаюць доказы таго, што маладыя людзі з’яўляюцца членамі (актывістамі) БРСМ. Такім чынам, папярэдзіць
Адказ падпісаны намеснікам старшыні абласной камісіі Аляксандрам Усавым.
Аказваецца, у Гомельскай вобласці, дзе ў падтрымку дзейнічаючага кіраўніка дзяржавы, па дадзеных ЦВК, сабрана больш за 160 тысяч подпісаў, ініцыятыўнай групы яго не было? Хто ж тады подпісы збіраў і пікеты праводзіў у падтрымку Лукашэнка?
spring96.org