АБСЕ заклікае Мінск спыніць нападкі на журналістаў
«Я глыбока занепакоеная беспрэцэдэнтнай хваляй гвалту, запалохванняў, арыштаў і пераследу журналістаў, якая пачалася пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010», — падкрэсліваецца ў адрасаваным міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву лісце Міятавіч, вытрымкі з якога былі апублікаваныя на афіцыйным
Дунья Міятавіч нагадала, што ў Беларусі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх былі арыштаваныя, у прыватнасці, карэспандэнт расійскай «Новой газеты» Ірына Халіп і рэдактар
Акрамя таго, у Беларусі адбыліся ператрусы памяшканняў газеты «Наша Ніва», радыёстанцыі «Еўрапейскае радыё для Беларусі», тэлеканала «Белсат» і кватэры шэрагу журналістаў, якія працуюць на незалежныя СМІ. У гэтых журналістаў былі канфіскаваныя персанальныя кампутары і іншая тэхніка.
Спецпрадстаўнік АБСЕ запатрабавала ад кіраўніцтва Беларусі спыніць «варожыя дзеянні супраць незалежных СМІ», і неадкладна вызваліць Ірыну Халіп і Наталлю Радзіну. Дунья Міятавіч таксама выказала гатоўнасць прыехаць у Мінск, каб прапанаваць беларускім уладам падтрымку ў выкананні абавязальніцтваў па забяспечанні свабоды СМІ, прынятых у межах АБСЕ.
Салідарнасць