Рымашэўскі: Заявы Раманчука і Кастусёва былі ўдарам для ўсіх, хто ў зняволенні
У сваю чаргу, сам палітык скардзіўся на тое, што яго словы былі скажона пададзеныя і няправільна інтэрпрэтаваныя. Мы зьвярнуліся да яго з просьбай выкласьці ягоную пазыцыю.
Дракахруст: Віталь, як вы мяркуеце, чаму вам зьмянілі меру стрыманьня, а іншым фігурантам справы аб масавых беспарадках — не?
Рымашэўскі: На сёньняшні момант я магу толькі здагадвацца пра гэта.
Па шчырасьці, я чакаў, што мяне вызваляць раней, што мне нават ня будзе прад’яўлянае абвінавачваньне. Я добра ведаў, што ўсе мае дзеяньні зафіксаваныя на відэакамэры незалежных журналістаў, замежных журналістаў і спэцслужбаў.Калі мне было прад’яўленае абвінавачваньне, я зразумеў, што ня ўсё так проста з маёй справай і, магчыма, ня гледзячы на відавочнасьць маіх дзеяньняў, я буду пакараны.
Дракахруст: Вы трактуеце ступень вашай віны праз вашы дзеяньні на плошчы. Але, скажам, сп. сп. Лябедзька і Фядута наагул фізычна адсутнічалі там, а тым ня менш былі прыцягнутыя да адказнасьці. Магчыма, адказнасьць тлумачыцца ня толькі дзеяньнямі на плошчы?
Рымашэўскі: Магчыма. Працягваюцца ператрусы сярод нашых актывістаў, ведаю, што ў Гомелі ломяцца ў дзьверы да Кастуся Жукоўскага. Я ведаю, што дзеяньні гэтых людзей на плошчы не былі агрэсіўнымі. Тут можна толькі рабіць нейкія меркаваньні. Я баюся, што сытуацыя можа скончыцца пагаршэньнем працы дэмакратычных сілаў і незалежных журналістаў. Можа скончыцца катастрафічна і для Беларусі, і для ўсяго дэмакратычнага руху.
Дракахруст: Вы напісалі зь вязьніцы ліст Аляксандру Лукашэнку. На вас рабілі нейкі ціск, каб вы яго напісалі?
Рымашэўскі: На ўсе пытаньні, што зьвязаныя з гэтай акалічнасьцю, я, на жаль, зараз не магу адказваць.
Я не хацеў даваць ніякіх камэнтароў да прэсавай канфэрэнцыі. Але журналісты «Нашай Нівы» угаварылі пад’ехаць і сказаць некалькі словаў для анонса новага нумару. Я даў ім некалькі вельмі стрыманых камэнтароў. Пасьля гэтага я быў выкліканы ў КДБ,нібыта для таго, каб мне ўручылі копію пастановы аб зьмене меры стрыманьня. І там са мной была досыць канкрэтная размова: мне сказалі, што я магу ня выйсьці ў гэты момант, і што мне не дадуць правесьці прэсавую канфэрэнцыю.
Калі б я лічыў, што прэсавая канфэрэнцыя магла істотна паўплываць на сытуацыю, я б яе правёў, ня гледзячы на забарону. Я шкадую аб тым, што даваў камэнтары да прэсавай канфэрэнцыі. Я бачу, што мае словы вырываюцца з кантэксту, пішуцца «смажаныя» загалоўкі. Журналісты, той жа Панкавец з «Нашай Нівы», не дае сабе клопату патэлефанаваць і узяць камэнтар у мяне, калі піша пра мае выказваньні, а проста робіць перадрук. Я б хацеў заклікаць журналістаў да адказнасьці ў гэтай сытуацыі і папрасіў бы не вырываць фразы з кантэксту.
Дракахруст: Віталь, я ўсё ж хачу вярнуцца да ліста Лукашэнку. Вы яго пісалі. Магчыма, яго зьмест — гэта таямніца сьледзтва і вы сядзеце, калі пра яго раскажаце. Але пытаньне — на вас рабілі ціск, каб вы яго напісалі, ці вы яго напісалі добраахвотна?
Рымашэўскі: Пытаньне наконт ліста я пакіну без камэнтароў.
Дракахруст: Як вы ацэньваеце заявы Яраслава Раманчука і Рыгора Кастусёва, якія прагучалі па БТ?
Рымашэўскі: Я пачуў заявы Раманчука і Кастусёва ў камэры, на той момант яшчэ працаваў тэлевізар, перад тым, як мяне выклікалі на допыт.
Гэта было моцным ударам для ўсіх, хто знаходзіцца ў зьняволеньні. Я лічу, што калі нехта нават сказаў, што яго прымусілі зрабіць гэтую заяву пад ціскам, то лягічна было б папрасіць прабачэньня ва ўсіх тых, чые прозьвішчы былі агучаныя,ва ўсіх тых людзей, якія сядзяць у вязьніцы і чулі гэтыя заявы.
Дракахруст: Віталь, у вас асабіста быў нейкі плян дзеяньняў на Плошчы, якім шляхам вы зьбіраліся «вярнуць беларусам права на свабодныя выбары»? У якой ступені вашы пляны стасаваліся з плянамі іншых кандыдатаў?
Рымашэўскі: Я хачу сказаць пра вынікі Плошчы. Наконт вяртаньня права на свабодныя выбары — адным з важных крокаў павінна было стаць непрызнаньне выбараў. Тыя мэты, якія ставілі — яны дасягнутыя. Але мы ніколі ня ставілі на мэце ізаляцыю Беларусі ад Эўропы. Такой мэты не было ні да
Дракахруст: Вы сказалі, што мэта Плошчы была дасягнутая ў выглядзе непрызнаньня….
Рымашэўскі: Не. Гэта не была мэта Плошчы. Гэта была адна з мэтаў, якія ставіліся ў змаганьні за свабодныя выбары. Ці была дасягнутая мэта Плошчы — гэта пакажа час. Мэта Плошчы — гэта ўзмацненьне салідарнасьці, духа змаганьня за Беларусь. Я хачу паўтарыць тое, што казаў на Плошчы з трыбуны: «Мы — адзін народ». Можа зараз, для кагосьці мае словы будуць гучаць радыкальнымі і здрадніцкімі. Змаганьне за Беларусь — гэта змаганьне любоўю і салідарнасьцю, а не нянавісьцю.
Дракахруст: Мэты Плошчы, якія былі дасягнутыя, — ці не занадта высокая цана была заплачаная за іх?
Рымашэўскі: Абсалютна завышаная цана. Калі я падыходзіў да дзьвярэй Дому ўраду, каб бараніць гэтыя няшчасныя дзьверы ад пагромшчыкаў, у мяне было адно пачуцьцё — што заўтра мяне будуць абліваць брудам ва ўсіх незалежных СМІ, а нейкага, хто адсядзіць 15 сутак, будуць услаўляць як героя. Але я лічыў, што нельга плаціць такім коштам нават за высокія мэты — зьбіцьцём людзей. Я ня мог сабе на Плошчы ўявіць, што гэта скончыцца СІЗО КДБ і такімі жорсткімі дзеяньнямі.
Дракахруст: Гэтага вы не чакалі. А чаго чакалі — што АМАП разьбяжыцца, а яго кіраўнік прызнае ўрад нацыянальнага выратаваньня?
Рымашэўскі: Вы лічыце мяне дурнем? Я чакаў, што будзе разгон тых людзей, якія сабраліся ля дзьвярэй, што будуць арыштаваныя на 10–15 сутак. А такой рэакцыі, якая была, я думаю, не чакаў ніхто. Інакш бы па іншаму дзейнічалі.
Дракахруст: А зараз — пра невядомых «непажаданых для гаспадароў жывёлаў», не названых вамі новых і
«Дома, у кватэры, часам жывуць ня вельмі пажаданыя для гаспадароў жывёлы. Звычайна калі гаспадары дома, яны хаваюцца. А калі гаспадары сыходзяць з памяшканьня, яны вылазяць з усіх шчылін, пачынаюць гаспадарыць на сталах, на кухні, весьці сябе як гаспадары. І я цяпер назіраю, на жаль, гэта. У шэрагах беларускай апазыцыі знаходзяцца новыя лідэры або „
Якія і чые заклікі да салідарнасьці вы мелі на ўвазе, пад якімі хаваецца нешта «горшае за палітычную прастытуцыю»?
Рымашэўскі: Пра першую рэч, якая мяне ўразіла, калі я выйшаў на свабоду, я ўжо сказаў — гэта годныя паводзіны людзей. А другая рэч, якая мяне ўразіла — гэта сытуацыя ў апазыцыі.
І ў мяне ўзьнік такі вобраз — часам у кватэры жывуць непажаданыя жывёлы. Калі гаспадары выходзяць з пакоя, з кватэры, а зараз многія лідэры выйшлі з гэтага «пакою», які называецца палітычнай прасторай не па сваёй ахвоце, гэтыя жывёлы пачынаюць вылазіць з усіх кутоў і гаспадарыць, пачуваючы сябе гаспадарамі. Гэты вобраз у мяне ўзьнік, калі я ўбачыў паводзіны
Дракахруст: Вы маеце на ўвазе Аляксандра Мілінкевіча?
Рымашэўскі: Я ня буду назваць прозьвішчы, вы самі іх усе добра ведаеце і разумееце. Зьмяніць сытуацыю ў краіне можна толькі тады, калі мы станем іншымі, калі мы будзем дзейнічаць
Дракахруст: Віталь, вы ўжываеце моцныя выразы, параўноўваеце хаця можа і кепскіх, але ўсё ж такі людзей з жывёламі. І не кажаце, каго ж маеце на ўвазе.
Рымашэўскі: Гэта вобраз такі. Нам, лідэрам, трэба яшчэ быць вартымі таго народу, які мы імкнёмся прадстаўляць. Гэта тычыцца лідэраў і ва ўладзе, і ў апазыцыі. Патрэбныя салідарнасьць і пакаяньне. Але яны павінны грунтавацца на сумленнасьці. Вось вынесьлі ў загаловак мае словы аб сустрэчы з Лукашэнкам. Важна ня тое, з кім ты сустракаесься, важна тое, што пры гэтым адбываецца. Калі мы кажам пра абарону людзей, пра салідарнасьць, дык давайце праяўляць салідарнасьць і абараняць, а не піярыцца і карыстацца сытуацыяй, каб вылезьці наверх.
Дракахруст: Мне проста для свайго разуменьня: вось гэтыя «непажаданыя для гаспадароў жывёлы» — яны належаць да адзінага народу, пра які вы казалі?
Рымашэўскі: Зразумела, належаць. Людзей з жывёламі я не параўноўваў. А гэта проста вобраз таго, што адбываецца, а ня тое, што я называю кагосьці тым ці іншым жывёльным іменем. Я вам распавяду пра падпалкоўніка Яўсеева. На Плошчы я заклікаў з трыбуны, каб кіраўніцтва міліцыі падышло і спыніла зьбіцьцё нявінных людзей.
Гэты падпалкоўнік Яўсееў падышоў і рэальна дапамагаў зьвесьці людзей з трыбуны. Ён і мне прапанаваў, але я адказаў, што трэба спачатку іншых зьвесьці. Ён сачыў за тым, каб гэтых людзей не зьбівалі. І той самы падпалкоўнік Яўсееў на наступны дзень асабіста зьбіваў нагамі журналіста. У кожным з нас, у тым ліку і ўва мне, могуць быць і добрыя, і кепскія рэчы. І калі я кажу нешта, можа, і непрыемнае, гэта жаданьне не абразіць, а заклікаць да пакаяньня. Шлях да пакаяньня — гэта ня крыж на чалавеку, а магчымасьць дзейнічаць
* * *
Журналіст «НН» Зміцер Панкавец адказвае Віталю Рымашэўскаму на закіды.«Я шкадую аб тым, што даваў каментары да прэсавай канферэнцыі. Я бачу, што мае словы вырываюцца з кантэксту, пішуцца «смажаныя» загалоўкі. Журналісты, той жа Панкавец з «Нашай Нівы», не дае сабе клопату патэлефанаваць і ўзяць каментар у мяне, калі піша пра мае выказванні, а проста робіць перадрук», — заявіў Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю радыё «Свабода».
Сапраўды, Рымашэўскі завітаў у рэдакцыю «НН» 3 студзеня. Я рабіў з ім інтэрв’ю. Па дамоўленасці, яно не павінна было з’явіцца раней за
Што датычыць зместу гутаркі, то кожнае яе слова падмацаванае дыктафонным запісам, які захаваўся. І ў выпадку чаго выкласці яго для публічнага карыстання не складзе праблем.
Калі казаць пра перадрукі, якія гэтак абурылі Рымашэўскага, то сустрэча з журналістамі, як піша БелаПАН, усё ж адбылася, з беларускімі і літоўскімі. Вось толькі «НН» на яе чамусьці не паклікалі. Таму і давялося карыстацца перадрукам з паважанага рэсурсу БелаПАН.
Ні пра якія іншыя выказванні Рымашэўскага я не пісаў, тым больш паводле іншых рэсурсаў. Пераканацца ў гэтым можна на нашым сайце. Здаецца, Віталь сам прыдумвае сабе ворагаў. І зусім не там, дзе трэба.