У Барысаве арыштаваны былы зубровец Аляксандр Малчанаў

Источник материала:  
06.01.2011 21:42 — Новости Политики

Пра гэта «НН» паведаміла ягоная маці Галіна Андрэеўна. Па яе словах, супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў дом пасля таго, як Аляксандр вярнуўся з працы.

«Правялі вобшук, канфіскавалі сістэмны блок, флэшкі. Сашу заклалі рукі ў кайданкі і вывелі. Сказалі, што павезлі ў Мінск», — расказвае Галіна Андрэеўна.

Малчанаў нейкі час быў сябрам руху «Зубр», але апошнім часам ні ў якіх арганізацыях не быў.

«На Плошчу паехаў як сумленны чалавек», — зазначае ягоная маці. Жанчына скардзіцца, што пры ўварванні чэкісты выламалі дзверы ў доме, цяпер сям’я не ведае, як яе аднавіць.

Падзяліцца навіной: 
ЗП

←Беларусь устанавливает дипотношения с Республикой Нигер и Центральноафриканской Республикой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика