Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2010 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 4 студзеня падпісаў указ № 4 "Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2010 года". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцяў і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2010 года прысуджана:
архіепіскапу Полацкаму і Глыбоцкаму Феадосію (Більчанку Паўлу Захаравічу), кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб'яднання "Полацкая епархія Беларускай праваслаўнай царквы", — за актыўную духоўна-асветную дзейнасць, значны ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды;
бацькам-выхавальнікам дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска Магілёўскай вобласці Сянцовым Тамары Аркадзьеўне і Уладзіславу Анатольевічу — за шматгадовую плённую працу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
ігуменні Еўдакіі (Ляўшук Любові Пятроўне), настаяцельніцы рэлігійнай арганізацыі "Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр у г. Полацку Полацкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы", — за значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, духоўна-асветную дзейнасць, плённую працу па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны;
калектыву ўстановы "Гомельскі абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі "Жывіца" — за плённую дзейнасць па развіцці сістэмы медыцынскай рэабілітацыі дзяцей Гомельскай вобласці і ўкараненні сучасных тэхналогій, якія даюць магчымасць адаптаваць хворых дзяцей і дзяцей-інвалідаў у грамадстве і сацыяльным асяроддзі;
творчаму калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" — за стварэнне кніг "Зямля сілы. Белавежская пушча", "Радзівілы. Альбом партрэтаў ХVІІІ—ХІХ стагоддзяў".
Кіраўнік дзяржавы таксама падісаў указ № 5 "Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года".
3а выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, музычнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, навучання і выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года прысуджана:
абрадаваму калектыву "Цары" Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу аддзела культуры Капыльскага райвыканкама Мінскай вобласці — за вялікую работу па вывучэнні, адраджэнні і захаванні народных традыцый;
заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь ансамблю беларускай песні "Церніца" Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" — за значныя творчыя дасягненні, актыўную канцэртную дзейнасць;
заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь цырку "Юнацтва" Палаца культуры адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан" г. Наваполацка — за высокі мастацкі ўзровень цыркавых праграм, актыўны ўдзел у культурным жыцці рэспублікі;
калектыву аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Іванова Л.Л. установы культуры "Магілёўская абласная філармонія" — за значныя творчыя дасягненні, папулярызацыю беларускага музычнага мастацтва;
калектыву Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў Брэсцкай вобласці — за адраджэнне і захаванне народных рамёстваў, далучэнне моладзі да традыцыйнай культуры;
калектыву ўстановы "Гомельскі абласны музей ваеннай славы" — за значныя дасягненні ў галіне музейнай справы, вялікую работу па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення;
Сумараву Васілю Фёдаравічу, мастаку-жывапісцу, члену грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" — за серыі карцін з цыклаў "Горад майго дзяцінства" і "Зямля маёй маці";
Уласавай Таццяне Савельеўне, дырэктару Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы — за ўкараненне інавацыйных форм работы па распаўсюджванні краязнаўчых ведаў сярод насельніцтва;
Яфрэмаву Аляксандру Васільевічу, кінарэжысёру-пастаноўшчыку вышэйшай катэгорыі студыі ігравых фільмаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Беларусь — за стварэнне шматсерыйных тэлевізійных фільмаў ваенна-патрыятычнай тэматыкі "Снайпер. Зброя адплаты", "Замах".