Калядны міжнародны турнір аматараў хакея заваяваў прызнанне і папулярнасць

Источник материала:  

Калядны міжнародны турнір аматараў хакея збліжае народы, умацоўвае сяброўскія сувязі паміж людзьмі розных дзяржаў. Аб гэтым 4 студзеня на адкрыцці VІІ Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Як адзначыў Прэзідэнт, вось ужо сёмы год запар гэта ўнікальнае спаборніцтва збірае ў Мінску каманды выдатных хакеістаў-аматараў з розных краін свету. У гэтым годзе ў Беларусь прыехалі лядовыя дружыны з Аўстрыі, Германіі, Расіі, Славакіі, Украіны, Фінляндыі і Швейцарыі. "Па добрай традыцыі яны прыбылі ў Беларусь не толькі каб падтрымаць баявы спартыўны дух, але і каб сваім майстэрствам парадаваць усіх вас, сапраўдных аматараў хакея, а таксама каб пацвердзіць статус нашага турніру, які балельшчыкі называюць неафіцыйным чэмпіянатам свету па хакеі сярод аматарскіх каманд", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, турнір заваяваў прызнанне і папулярнасць, таму што сімвалізуе пераемнасць прафесійнага і аматарскага спорту, ён стаў не толькі захапляльным відовішчам, але і добрай школай майстэрства для юных хакеістаў. "А яшчэ ён лепш за любую дыпламатыю збліжае народы, умацоўвае сяброўскія сувязі паміж людзьмі розных дзяржаў", — упэўнены беларускі лідар.

Калядны міжнародны турнір аматараў хакея заваяваў прызнанне і папулярнасць

З Каляднага турніру ў Беларусі пачынаецца спартыўны год. "Пажадаем жа гэтаму году паспяховага старту і яркіх перамог", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Тое, што будзе адбывацца на працягу гэтага тыдня на лёдзе, — гэта прыклад таго, якім шляхам павінна шукаць моладзь, і не толькі моладзь, сваё здароўе. Мы нямала робім для таго, каб нашы людзі былі здаровыя. І мы нямала яшчэ зробім для таго, каб Беларусь была прыкладам для ўсіх у свеце, як трэба жыць, як трэба гуляць і як трэба перамагаць", — падкрэсліў Прэзідэнт.

На заканчэнне свайго выступлення Аляксандр Лукашэнка аб'явіў Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адкрытым.

Затым Прэзідэнт змяніў афіцыйны касцюм на хакейную форму і выйшаў на лёд у складзе беларускай лядовай дружыны ў матчы супраць каманды Аўстрыі.

У VІІ Калядным турніры, які праходзіць 4—7 студзеня, прымаюць удзел каманды аматараў хакея з васьмі краін, уключаючы Беларусь. На папярэднім этапе ўдзельнікі падзелены на дзве групы. У квартэт А ўключаны каманда Прэзідэнта Беларусі, а таксама лядовыя дружыны Аўстрыі, Германіі і Фінляндыі. Гэта чацвёрка будзе гуляць у Палацы спорту. Групу В складаюць каманды Славакіі, Швейцарыі, Украіны і Расіі. Яны будуць праводзіць свае матчы ў Лядовым палацы на вуліцы Прытыцкага ў Мінску.

Пасля завяршэння аднакругавых групавых турніраў удзельнікі разыграюць прызавыя месцы. 7 студзеня на "Мінск-Арэне" пераможцы папярэдніх квартэтаў паспрачаюцца за галоўны трафей, а каманды, якія зоймуць другія месцы, будуць змагацца за бронзу.

У мінулыя гады пераможцам Каляднага турніру пяць разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (у 2005, 2006, 2008, 2009 і 2010 гадах), адзін раз поспех святкавала расійская дружына, якая ў 2007 годзе адолела ў фінале беларусаў.

Характэрна, што з году ў год спартыўны складальнік турніру набывае ўсё большую значнасць, і каманды прыязджаюць у Беларусь не проста дзеля таго, каб прыняць удзел у прэстыжным спартыўным шоу, а каб гуляць і перамагчы. У сувязі з гэтым памаладзеў склад каманд, яны дэманструюць выдатную сыгранасць і сапраўдны спартыўны баявы дух. Істотна вырас прэстыж беларускага турніру.

←Что хотим, то и воротим

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика