Маці Севярынца сказалі, што яна ўбачыць сына «праз месяц»
Следчы, які прадставіўся як Анатоль Мікалаевіч, паведаміў, што ўбачыцца з сынам яна зможа не раней як праз месяц, а можа нават і пазней.
Таццяна Севярынец адказала следчаму, што на сайце Генеральнай пракуратуры 3 студзеня была інфармацыя, што ўмовы ўтрымання вязняў у СІЗА КДБ добрыя, што яны атрымліваюць перадачы, маюць магчымасць бачыцца з роднымі і блізкімі, таму яна будзе скардзіцца ў генпракуратуру на тое, што ў СІЗА не выконваюцца гэтыя патрабаванні.
На гэта следчы заўважыў, што ў СІЗА толькі два кабінеты для сустрэч, таму гэты працэс ідзе павольна. Таксама ён заўважыў, што яны будуць вырашаць, калі затрыманыя могуць сустракацца з роднымі, і папрасіў месяц яго не турбаваць. Але маці Паўла паабяцала тэлефанаваць яму штодня.
Павел Севярынец, сустаршыня БХД і кіраўнік перадвыбарчага штаба Віталя Рымашэўскага, ад 19 снежня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. За гэты час у яго былі толькі дзве паўгадзінныя сустрэчы з адвакатам.
Фактычна Павал ізаляваны ад усякай інфармацыі звонку, падкрэсліваецца ў інфармацыі
СМ