Урад Нямеччыны выступае за санкцыі супраць Лукашэнкі
Пра гэта паведамляе газета «Süddeutsche Zeitung». Як піша выданне, федэральны урад Нямеччыны хоча пакараць беларускія улады за пераслед апазіцыі.
У гэтай сувязі Берлін заклікае ЕС да вяртання да палітыкі санкцый у дачыненьні да рэжыму.
Гэтую тэму еўрапейскія міністры абмяркуюць 31 студзеня.Пачынаючы ад
Нямецкія выданні цытуюць словы міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, які ў сувязі са спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня, масавымі арыштамі і збіццём крытыкаў рэжым, а таксама рашэннем Мінска зачыніць офіс АБСЕ заявіў, што «адсталы антыдэмакратычны курс мінскага кіраўніцтва» вядзе «краіну ў ізаляцыю і шкодзіць насельніцтву».
«Тыя, хто маніпулюць выбарамі і масава кідаюць у турмы людзей, жадаючых скарыстацца сваім правам на свабоду слова і свабоду сходаў, не ёсць партнэрамі для ЕС», падкрэсьліў Вестэрвэле.
Таксама, пішуць нямецкія СМІ са спасылкай на МЗС ФРГ, адбылася тэлефонная размова паміж міністрам Гіда Вэстэрвэле і яго амерыканскай калегай Хілары Клінтан.
Радыё Свабода