Намесніца рэдактара «СБ» даказвае, што сыходзіць не праз палітыку
«1 студзеня ў артыкуле Калінкінай з’яўляецца наступны абзац: «Калега з вядучай дзяржаўнай газеты пад вялікім сакрэтам прызналася, што ў іх звальняецца намеснік галоўнага рэдактара. Пасля падзей 19 снежня вядомая і дасведчаная журналістка на планёрцы заявіла, што больш не можа працаваць у выданні, якое апраўдвае гэты рэжым». Гэта пра мяне ў загадкавым «палітычным інтэр’еры»! Хоць за «вядомую» дзякуй, усміхаюся».- піша Шадрына.
Далей яна іранічна пачынае вучыць Калінкіну, як трэба працаваць журналісту, прапануе «правяраць праўдзівасць інфармацыі» і браць каментары. «Далібог, ніякавата вас вучыць прафесіі, але я і напраўду не разумею, няўжо цяжка зняць слухаўку», — піша Шадрына.
Былая намесніца рэдактара расказала, што марыць быць выкладчыкам журфака. А сыходзіць з газеты, бо хоча вызваліць месца для «Менавіта цяпер я ў такім узросце, калі яшчэ можна паспець здзейсніць
euroradio.by