Ператрус у Алеся Макаева
04.01.2011 17:40
—
Новости Политики
Яго толькі сёння выпусцілі пасля 15 сутак арышту.
Адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў паведаміў праваабаронцам, што ў гэтыя хвіліны да яго на кватэру прыйшлі праводзіць ператрус. Сам Алесь зараз не дома, яго толькі вызвалілі з жодзінскай турмы, дзе ён адбываў 15 сутак арышту. Пра ператрус Макаеву паведаміла жонка па тэлефоне.
Падзяліцца навіной:
spring96.org
spring96.org