Польскі Сойм рыхтуе жорсткую рэзалюцыю па Беларусі
«ПіС» падрыхтавала праект рэзалюцыі, якую сейм Польшчы можа разгледзець ужо ў бліжэйшы час.
«Памятаючы пра традыцыі польскай барацьбы за дэмакратыю і правы чалавека сойм Польшчы асуджае фальсіфікацыю вынікаў снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і факт здзяйснення палітычных рэпрэсіяў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі», — вядзецца ў праекце рэзалюцыі.
Аўтары дакумента падкрэсліваюць, што ў Беларусі былі арыштаваныя каля 700 чалавек, у тым ліку і апазіцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Аўтары адзначаюць, што «з затрыманымі жорстка абыходзіліся, білі і абражалі арыштаваных, трымалі ў нечалавечых умовах, асуджалі на пазбаўленне волі метадамі, якія не маюць нічога агульнага з нормамі закона».
Сойм Польшчы «заклікае Міністэрства замежных спраў ўвесці дыпламатычныя санкцыі ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі, захоўваючы пры гэтым прынцып супрацоўніцтва грамадскасці Польшчы і Беларусі». У праекце рэзалюцыі таксама змяшчаецца заклік да ўладаў Беларусі адпусціць усіх апазіцыянераў.
charter97.org