Паслы краін Еўрасаюза сустрэліся з жонкамі палітвязняў
04.01.2011 21:28
—
Новости Политики
Сустрэча прайшла на тэрыторыі пасольства Венгрыі
. Пасол гэтай краіны Фэрэнц Контра паабяцаў 5 студзеня распаўсюдзіць заяву ад імя паслоў Эўразьвязу з патрабаваньнем вызваленьня вязьняў КДБ.
Вольга Някляева (жонка кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева) і Вольга Бандарэнка (жонка Змітра Бандарэнкі) прадстаўлялі на гэтай сустрэчы Камітэт сваякоў палітвязьняў «Вызваленьне».У сустрэчы таксама ўдзельнічалі старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімер Колас, кіраўнік менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хэльсынскага камітэта Гары Паганяйла.
Уладзімер Колас адзначыў, што беларуская ўлада паспрабуе выкарыстаць вязьняў як закладнікаў і будзе гандляваць імі для паслабленьня ціску Эўропы.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода