Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне Хосні Мубараку ў сувязі з тэрактам у Александрыі
04.01.2011
—
Новости Политики
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне Прэзідэнту Егіпта Хосні Мубараку ў сувязі з тэрактам у горадзе Александрыя. "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі паведамленне аб тэрарыстычным акце ў горадзе Александрыя, у выніку якога загінула і пацярпела вялікая колькасць людзей", — гаворыцца ў спачуванні. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў словы глыбокай спагады кіраўніцтву Егіпта, родным і блізкім загінулых і пацярпелых, а таксама ўсяму егіпецкаму народу.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.