У Беларусі з 1 студзеня ўводзіцца сістэма электронных аўкцыёнаў дзяржзакупак

Источник материала:  

Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў указ № 708 "Аб правядзенні электронных аўкцыёнаў".

У мэтах ажыццяўлення дзяржаўных закупак праз электронныя працэдуры ў 2011 годзе дзяржзакупкі тавараў (работ, паслуг) могуць ажыццяўляцца на аўкцыёнах шляхам электронных таргоў з паніжэннем цаны. Правядзенне дзяржаўных закупак у электронным фармаце з'яўляецца першым крокам да пачатку рэалізацыі беларускім бокам пагаднення аб дзяржаўных (муніцыпальных) закупках, падпісанага 9 снежня 2010 года ў Маскве ў ходзе Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС у мэтах фарміравання дагаворна-прававой базы Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі. Улічваючы, што ў Беларусі адсутнічае практыка правядзення электронных аўкцыёнаў для дзяржаўных закупак, ураду даручана зацвердзіць палажэнне аб парадку ажыццяўлення электронных аўкцыёнаў, вызначыць пералік юрыдычных асоб, якія маюць права іх праводзіць, і пачаць выкарыстанне гэтай формы закупак з 1 студзеня 2011 года.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Тест на политический реализм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика