Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах павіншаваў Віктар Януковіч
04.01.2011
—
Новости Политики
Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах 31 снежня павіншаваў Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.
"Упэўнены, што з вашым перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі атрымае новы практычны імпульс. Актыўная дынаміка ўзаемадзеяння дасць магчымасць рэалізаваць маштабныя праекты на карысць украінскага і беларускага народаў", — падкрэсліў Віктар Януковіч.