Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмяняліся віншаваннямі з Новым годам і Ражджаством Хрыстовым

Источник материала:  

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў 31 снежня абмяняліся віншаваннямі з Новым годам і светлым святам Ражджаства Хрыстовага.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ў надыходзячым 2011 годзе Беларусь і Расія прыкладуць усе намаганні для далейшай рэалізацыі патэнцыялу ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага супрацоўніцтва і павышэння эфектыўнасці інтэграцыйных працэсаў на карысць народаў дзвюх краін.

Прэзідэнт РФ у сваім віншаванні падкрэсліў: "Народы нашых краін аб'ядноўваюць гістарычныя традыцыі дружбы і добрасуседства. Наш абавязак — беражліва адносіцца да гэтага агульнага здабытку, усямерна ўмацоўваць і прымнажаць узаемавыгадныя двухбаковыя сувязі. Разлічваю, што ў надыходзячым годзе расійска-беларускае супрацоўніцтва будзе дынамічна развівацца на карысць грамадзян нашых краін".

←Тест на политический реализм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика