Лукашэнка пачаў выпускаць арыштаваных
Кандыдат Рымашэўскі прамаўляе да людзей з разбітай галавой. Ён быў апошні, хто прамаўляў з трыбуны Плошчы.
Рымашэўскі спрабуе спыніць правакатараў. На пярэднім плане - імаверны правакатар прамаўляе ў рацыю, схаваную ў рукаве.
Фота ak-bara.livejournal.com
У Беларускай хрысціянскай дэмакратыі нам пацвердзілі гэтую інфармацыю. З самім Рымашэўскім звязацца нам не ўдалося, бо 3 студзеня ўранку ён быў на допыце ў КДБ.
Як нам паведамілі ў БХД, афіцыйнай падставай для вызвалення стала «напісанне тлумачальнай запіскі на імя Лукашэнкі». 4 студзеня Рымашэўскі мае дае
Як вядома, захаваліся шматлікія фота і відэа, на якіх 19 снежня Рымашэўскі спыняе правакатараў.
Ужо ў заявах Аляксандра Лукашэнкі 30 снежня адчувалася гатоўнасць адкруціць махавік рэпрэсій назад.
Аляксандр Лукашэнка намякнуў, што выпусціць тых, хто пакаецца перад ім асабіста. «Калі яны не маюць дачынення да масавых пагромаў і апынуліся там, на плошчы, з ідэйных меркаванняў, то я буду асабіста разглядаць магчымасць вызваленьня, — сказаў ён, але шматслоўна дадаў. — А калі ты вінаваты, то я ўмешвацца не буду. Урэшце, кожны павінен адказваць за сябе. Калі хтосьці будзе ціснуць і патрабаваць, то будзе толькі горш», — папярэдзіў ён.
Як вядома, лукашэнкаўцы не арыштавалі Яраслава Раманчука, які выступіў з пакаяльнай заявай у першы ранак пасля арыштаў. Між тым сем астатніх кандыдатаў ад апазіцыі па справе праходзяць. Пяць з іх застаюцца ў зняволенні. А Андрэй Саннікаў арыштаваны нават разам з жонкай. Менавіта супраць яго была скіравана, дарэчы, і заява, якую змусілі прачытаць Раманчука. Мяркуючы па выніках з нешматлікіх участкаў, дзе назіральнікі маглі сачыць за падлікам галасоў, менавіта Саннікаў выходзіў на другое месца пасля Лукашэнкі.
Нагадаем, што 19 снежня дзясяткі тысяч чалавек у Мінску выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць свабодных выбараў без Лукашэнкі.
Пакуль невядома, што напісаў у сваёй «тлумачальнай запісцы» Віталь Рымашэўскі. Сачыце за развіццём падзей на сайце «НН».
Кастусь Матушыч