Лукашэнка даслаў Грыбаўскайце ліст, у якім тлумачыць «перыпетыі выбараў»

Источник материала:  
03.01.2011 17:21 — Новости Политики

Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце ў часе калядных святаў атрымала ліст ад А.Лукашэнкі, у якім кіраўнік Беларусі тлумачыць «перыпетыі выбараў» — выкладае погляд кіраўніцтва краіны на падзеі 19 снежня. Грыбаўскайце мае пазнаёміць з гэтым лістом кіраўніцу дыпламатыі ЕС Кэтрын Эштан.

Як паведамляюць літоўскія СМІ, пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнткі Літвы.

Ён адзначыў, што Грыбаўскайце заклікала Беларусь выявіць «упэўненасць у сабе» і выпусціць на свабоду затрыманых, забяспечыць пацярпелым, асабліва Уладзіміру Някляеву, усю неабходную медычную дапамогу.

«Калі кіраўніцтва Беларусі перакананае, што выбары выйграныя з пераканаўчай перавагай, калі людзі падтрымліваюць кіраўніцтва, дык нашто баяцца апазіцыі? Нашто трымаць людзей за кратамі? — рытарычна пытаўся прэс-сакратар. — Бясспрэчна, дзеянні беларускіх уладаў, скіраваныя супраць прадстаўнікоў грамадства, сродкаў масавай інфармацыі, арышты, фізічны гвалт — усё гэта ўскладняе супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Беларусі, але не з беларускім народам».

Падзяліцца навіной: 
МБ

←В СИЗО КГБ освободилось две койки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика