Сідорскі зоймецца ўласным здароўем?

Источник материала:  
03.01.2011 14:27 — Новости Политики

Сідорскі зоймецца ўласным здароўем?


Сідорскі зоймецца ўласным здароўем?Былы кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі мае намер прыкладна на паўгода адысці ад актыўнай працы. Цягам гэтага часу экс-прэм'ер, які мае праблемы з цукровым дыябэтам, хоча паправіць сваё здароўе і адпачыць. Пра гэта "Свабодзе" стала вядома з крыніцы, блізкай да былога прэм'ера.

Гэта ж крыніца цвердзіць, што найбольш верагодным працягам працы Сяргея Сідорскага стане месца амбасадара Беларусі ў Кітаі. Як паведамлялася раней, Анатоль Тозік, які займаў гэтую пасаду, прызначаны віцэ-прэм'ерам.

Сяргей Сідорскі быў пятым кіраўніком беларускага ўраду пры Аляксандры Лукашэнку. Раней урад ачольвалі Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі. Пяць дзён таму Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага, ужо шостага, прэм'ера -- Міхаіла Мясніковіча.
←Великобритания призывает пересмотреть решение Минска об офисе ОБСЕ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика