Прэм’
ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін накіраваў кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў замежных краін віншаванні з надыходзячым Новым годам.
Пасланні атрымалі, у прыватнасці, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, прэзідэнт ЗША Барак Абама, канцлер ФРГ Ангела Меркель, французскі лідар Нікаля Сарказі і прэм’ер-міністр Японіі Наота Кан, паведаміла 31 снежня прэс-служба расійскага ўрада.
У віншаванні на імя прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча кіраўнік расійскага ўрада падкрэсліў, што стварэнне Мытнага саюза, фарміраванне нарматыўна-прававой базы Адзінай эканамічнай прасторы будзе спрыяць актывізацыі расійска-беларускага ўзаемадзеяння.
Пуцін таксама павіншаваў азербайджанскіх прэзідэнта і прэм’ер-міністра Ільхама Аліева і Артура Расі-задзэ, прэзідэнта і прэм’ера Арменіі Сержа Саргсяна і Тыграна Саркісяна, прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева і кіраўніка ўрада рэспублікі Карыма Масімава, прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона і прэм’ера гэтай краіны Акіла Акілава, прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава і кіраўніка кабінета міністраў гэтай краіны Шаўката Мірзіеева, туркменскага лідара Гурбангулы Бердымухамедава.