Мясніковіч загаварыў пра непакой

Источник материала:  
30.12.2010 19:49 — Новости Политики
«У нас няма ніякіх падстаў для нейкага непакою», — заявіў 30 снежня журналістам прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«І ў сацыяльным, і ў эканамічным развіцці краіна набрала добрыя абароты. У наступным годзе дабрабыт будзе расці, жыць мы будзем лепш», — сказаў ён.

Паводле слоў Мясніковіча, беларускі ўрад зробіць усё, каб «людзям было добра працаваць і адпачываць, каб тыя, хто на пенсіі або вучыцца, былі ў дастатку і маглі рэалізаваць свой патэнцыял».

«Хацелася б, каб 2011 год быў лепшы, чым 2010-ы, а 2012-ы і наступныя гады былі яшчэ лепшыя. Для гэтага ёсць усе падставы. Усе планы, якія былі намечаныя, будуць выкананыя, для гэтага ёсць палітычная воля і стабільнасць у грамадстве», — сказаў Мясніковіч.

Падзяліцца навіной: 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

←Лукашенко: мы могли проснуться совершенно в другой стране

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика