Раманчук паехаў за мяжу. Адпачываць?
30.12.2010 20:42
—
Новости Политики
Адпачываць?
«Раманчук з’ехаў адпачываць за мяжу. Падлюкі, я заўважыла, любяць катацца на лыжах», — напісала ў сваім блогу журналістка Святлана Калінкіна.
За некалькі дзён да гэтага журналіст «НН» звязваўся з Раманчуком, каб дамовіцца на гутарку.
Былы кандыдат адзначыў, што з’язджае з краіны і будзе даступны толькі 3 студзеня. Куды ён едзе і да каго, Раманчук не тлумачыў.На наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў кандыдат Раманчук выступіў з асуджэннем падзей на плошчы, абвінаваціўшы ў «штурме» дома ўрада іншых дэмакратычных кандыдатаў.
Пасля Раманчук прызнаўся, што тэкст той прамовы яму прапанавалі людзі з Адміністрацыі прэзідэнта.
Дарэчы, з кандыдатаў, якія таксама на волі, Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва, узятая падпіска аб нявыездзе з краіны.
Падзяліцца навіной:
ЗП
ЗП