Гуляка Леанід Паўлавіч

Источник материала:  

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей

Гуляка Леанід ПаўлавічГуляка Леанід Паўлавіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў в. Межная Слабада Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1971 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага, у 1990-м — Мінскую вышэйшую партыйную школу, у 1997-м — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1973—1977 гадах працаваў старшым інспектарам, памочнікам міністра культуры Беларусі. У 1977—1992 гадах — у Апараце Савета Міністраў. У 1992—1994 гадах — намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь. У 1994—2000 гадах працаваў у Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь: загадчык сакратарыята намесніка прэм'ер-міністра, начальнік упраўлення адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі. У 2000—2006 гадах — міністр культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З кастрычніка 2006 года — Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика