Кузняцоў Георгій Іванавіч
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці
Кузняцоў Георгій Іванавіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў в. Старына Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Працаваў інжынерам і старшым інжынерам інстытута "Белдзіпразем", інжынерам глебава-экалагічнай экспедыцыі. У 1981—1986 гадах — загадчык бюро зямельных фондаў Беларускага праектна-тэхнічнага інстытута аўтаматызаваных сістэм кіравання Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. У 1986—1991 гадах — вядучы інжынер-землеўпарадчык, галоўны інжынер-землеўпарадчык — намеснік начальніка аддзела землекарыстання, землеўпарадкавання і аховы прыроды аграпрамысловага камітэта Мінскай вобласці. У 1991—1995 гадах — намеснік старшыні Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў. На працягу двух гадоў узначальваў Камітэт па зямельных рэсурсах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З 1997 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. У 2001—2006 гадах — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З мая 2006 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.