Гурулёў Сяргей Пятровіч
Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта
Гурулёў Сяргей Пятровіч нарадзіўся ў 1953 годзе ў Чыцінскай вобласці (Расія). У 1974 годзе скончыў Благавешчанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1986-м — Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў, у 1999-м — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Генерал-лейтэнант (2001).
У 1974—1999 гадах служыў на розных пасадах ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. У 1999—2001 гадах — начальнік штаба — намеснік камандзіра, камандзір 28-га армейскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У лютым-снежні 2001 года — начальнік Галоўнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік міністра абароны. Са снежня 2001-га займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першага намесніка міністра абароны.
Са снежня 2009 года — старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь.