Шчоткіна Мар'яна Акіндзінаўна
Міністр працы і сацыяльнай абароны
Шчоткіна Мар'яна Акіндзінаўна нарадзілася ў 1958 годзе на востраве Кільдын Мурманскай вобласці (Расія). У 1982 годзе скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Жданава па спецыяльнасці "фізіка", у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1982 па 1985 год працавала інжынерам у ВА "Інтэграл", затым — настаўнікам фізікі, намеснікам дырэктара школы, дырэктарам школы, начальнікам упраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска.
У 2003—2005 гадах — намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска, у 2005—2007 гадах — старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. З 2007 года працавала на пасадзе намесніка, першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны.
Са снежня 2009 года — міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.