Цалко Уладзімір Рыгоравіч

Источник материала:  

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Цалко Уладзімір РыгоравічЦалко Уладзімір Рыгоравіч нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Скалодзіна Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Мазырскі палітэхнікум, у 1981 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава.

У 1974—1975 годзе працаваў майстрам завода "Мазыркабель", у 1975—1986 — на розных пасадах у сістэме "Мазырсельбуда". У 1986—1989 гадах узначальваў Мазырскі райвыканкам. З 1993 па 2000 год быў намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама. У 2000—2001 гадах — старшыня Камітэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Дзяржкамчарнобыль) пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі. У 2001—2006 — старшыня Дзяржкамчарнобыля. З 2006 года быў намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях.

З чэрвеня 2009 года — міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика