Русы Міхаіл Іванавіч

Источник материала:  

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання

Русы Міхаіл ІванавічРусы Міхаіл Іванавіч нарадзіўся ў 1954 годзе ў в. Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1989-м — Мінскую вышэйшую партыйную школу.

У 1977—1983 гадах працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса імя Леніна Жыткавіцкага раёна. У 1983—1985 гадах — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Кармянскага райвыканкама, у 1985—1987 — другі сакратар Кармянскага райкама КПБ. У 1987—1988 гадах быў інструктарам аддзела арганізацыйна-партыйнай работы ЦК КПБ. У 1988—1991 гадах — першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ.

У 1991—1994 гадах быў старшынёй Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 1994—2001 — міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У 2001—2003 — міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 2003—2004 гадах працаваў саветнікам аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі (Санкт-Пецярбург). У 2004—2008 гадах — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па аграрных пытаннях. У 2008—2010 — старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню.

З мая 2010 года — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика