Праляскоўскі Алег Вітольдавіч

Источник материала:  

Міністр інфармацыі

Праляскоўскі Алег ВітольдавічПраляскоўскі Алег Вітольдавіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў г. Загорску Маскоўскай вобласці. У 1985 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ППА, у 1998 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1990—2002 гадах працаваў у Мінскім ВІЗРВ, Ваеннай акадэміі Беларусі, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2002—2003 годах узначальваў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва". У 2003—2006 гадах працаваў на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2006—2008 гадах — памочнік Прэзідэнта — начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2008 года — дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2009 года — міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика