Маскевіч Сяргей Аляксандравіч
Міністр адукацыі Беларусі
Раней займаў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і сувязях з СНД.
Маскевіч Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся 1 жніўня 1953 года ў в. Быкаўка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Я. Купалы, фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар фізікі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі адукацыі. Аўтар больш як 250 навуковых прац па фізіцы малекул і менеджменту ў адукацыі.
Працаваў лабарантам, старшым лабарантам, старшым інжынерам, старшым навуковым супрацоўнікам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, прарэктарам па навуковай рабоце і рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы. Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 23-га і 24-га скліканняў. Старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі дзяржаўнага грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды". Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання.