Мартынаў Сяргей Мікалаевіч

Источник материала:  

Міністр замежных спраў

Мартынаў Сяргей МікалаевічМартынаў Сяргей Мікалаевіч нарадзіўся ў 1953 годзе ў г. Ленінакане (Арменія). У 1975 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін.

З 1975 года — на дыпламатычнай службе: другі сакратар, першы сакратар аддзела міжнародных эканамічных арганізацый, памочнік міністра, намеснік начальніка аддзела міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў БССР. У 1991—1992 гадах — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН (г. Нью-Ёрк). У 1992—1997 гадах — Часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 1997—2001 гадах — першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2001—2003 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольніцтвах і Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтву.

З сакавіка 2003 года — міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика