Латушка Павел Паўлавіч
30.12.2010
—
Новости Политики
Міністр культуры
Латушка Павел Паўлавіч нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску. У 1995 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1995—1996 гадах быў аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 1996—2000 гадах займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку (Польшча). У 2000—2002 гадах — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі. У 2002—2008 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы.
З чэрвеня 2009 года — міністр культуры Рэспублікі Беларусь.