Жарко Васіль Іванавіч

Источник материала:  

Міністр аховы здароўя

Жарко Васіль ІванавічЖарко Васіль Іванавіч нарадзіўся ў 1956 годзе ў в. Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1984 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 1975—1977 гадах служыў у арміі.

У 1984—1991 гадах — урач-інтэрн Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, урач-тэрапеўт, раённы педыятр, загадчык аддзялення Драгічынскай раённай бальніцы. У 1991—2002 гадах — урач-інспектар, намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама. У 2002—2003 гадах — намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, дырэктар даччынага ўнітарнага прадпрыемства "Санаторый "Крыніца". У 2003—2005 гадах — генеральны дырэктар УП "Белпрафсаюзкурорт". У 2005—2006 гадах — выконваючы абавязкі генеральнага сакратара Рэспубліканскага камітэта Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

З мая 2006 года — міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика