Жадобін Юрый Віктаравіч

Источник материала:  

Міністр абароны

Жадобін Юрый ВіктаравічЖадобін Юрый Віктаравіч нарадзіўся ў 1954 годзе ў Днепрапятроўску (Украіна).

Ва Узброеных Сілах — з 1972 года. У 1976 годзе скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1985 годзе — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў у Маскве. Генерал-маёр. З 1976 па 1990 год прайшоў усе службовыя ступені ад камандзіра ўзвода да камандзіра палка. У 1990—1999 гадах служыў на камандных пасадах у сістэме Грамадзянскай абароны Беларусі, унутраных войсках МУС рэспублікі. З 1999 года — намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі. З верасня 2003 года — начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У ліпені 2007 года назначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Генерал-лейтэнант (2009). З ліпеня 2008 года — дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2009 года — міністр абароны Рэспублікі Беларусь.

←Сообщения пресс–службы Президента

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика