Дворнік Уладзімір Андрэевіч
Старшыня Гомельскага аблвыканкама
Дворнік Уладзімір Андрэевіч нарадзіўся 16 красавіка 1963 года ў в. Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Працаваў трактарыстам калгаса імя Дзяржынскага Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння Рэчыцкага зоаветтэхнікума быў галоўным ветэрынарным урачом калгаса "Усход" Нараўлянскага раёна, намеснікам старшыні калгаса "Дружба" Мазырскага раёна, галоўным дзяржаўным ветэрынарным урачом Мазырскага раёна, дырэктарам РУП "Саўгас-камбінат "Зара" Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу трэцяга склікання. Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання ад Гомельскай вобласці.
Раней Уладзімір Дворнік займаў пасаду старшыні Мазырскага райвыканкама.