Кіраўнік Усеізраільскага аб'яднання выхадцаў з Беларусі павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах
29.12.2010
—
Новости Политики
Старшыня Усеізраільскага аб'яднання выхадцаў з Беларусі Міхаіл Альшанскі павіншаваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на новы тэрмін і пажадаў яму далейшых поспехаў на гэтай пасадзе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мы, вашы суайчыннікі, уважліва сочым за падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі, з радасцю адзначаем росквіт Беларусі, шматлікія поспехі і дасягненні ва ўсіх галінах і сферах", — гаворыцца ў віншаванні.
Усеізраільскае аб'яднанне выхадцаў з Беларусі аб'ядноўвае ў сваіх радах і прадстаўляе інтарэсы каля 130 тыс. беларусаў. Сярод членаў арганізацыі шмат тых, хто нарадзіўся і працаваў у Беларусі, зрабіў значны ўклад у яе развіццё.