Леанід Анфімаў назначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў Леаніда Анфімава першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.
Анфімаў Леанід Васільевіч нарадзіўся ў 1954 годзе ў с. Сіма Юр'еў-Польскага раёна Уладзімірскай вобласці (Расія). У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1988 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У. Куйбышава. Працаваў інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Заводскага райкама КПБ г. Мінска, намеснікам старшыні планавай камісіі выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў — начальнікам аддзела планавання тавараў народнага спажывання. У 1989—1991 гадах — генеральны дырэктар творча-вытворчага аб'яднання "Дызайн" Саюза дызайнераў Беларусі. У 1991—2001 гадах працаваў у Мінгарвыканкаме. У 2001—2003 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за банкаўскай сістэмай і рынкам каштоўных папер Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, а ў 2003 годзе ўзначаліў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю. У 2004—2005 гадах — першы намеснік старшыні Мін- скага гарвыканкама. У 2005—2006 гадах — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю. З красавіка 2006 года быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.