Андрэй Кабякоў назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў Андрэя Кабякова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Андрэй Кабякоў назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта БеларусіКабякоў Андрэй Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1960 годзе ў Маскве. У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, у 1991 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.  Куйбышава, у 1991 годзе — Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам механазборачнага цэха на заводзе імя С.І. Вавілава ў Мінску. У 1985—1988 гадах працаваў на заводзе "Дыяпраектар" у г. Рагачове, у 1988—1989 гадах быў інструктарам Рагачоўскага гаркама КПБ. У 1991—1995 гадах — начальнік планава-эканамічнага аддзела, намеснік дырэктара па эканоміцы — начальнік планава-эканамічнага аддзела завода "Дыяпраектар". У 1995—1996 гадах — намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 1996—1998 гадах — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, з чэрвеня 1998 года — прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці. У 1998—2000 гадах — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю. З 2000 года — першы намеснік прэм'ер-міністра, з 2001 года — намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. У 2002—2003 гадах — намеснік прэм'ер-міністра — міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2003 года Андрэй Кабякоў быў намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

←МИД России глубоко разочарован отказом Минского городского суда досрочно освободить российских граждан, задержанных 19 декабря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика