Аляксандр Радзькоў назначаны першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня назначыў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Радзькова.

Аляксандр Радзькоў назначаны першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта БеларусіРадзькоў Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся ў 1951 годзе ў в. Вотня Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1973 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А. Куляшова, дзе з 1974 па 1997 год прайшоў шлях ад асістэнта кафедры да першага прарэктара. Доктар педагагічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. У 1997—2001 гадах — першы прарэктар, а ў 2001—2003 гадах — рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова.

Са жніўня 2003 года быў міністрам адукацыі Беларусі.

←МИД России глубоко разочарован отказом Минского городского суда досрочно освободить российских граждан, задержанных 19 декабря

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика