Лукашэнка «ўдакладніў», але Лябедзьку не выпусціў

Источник материала:  
28.12.2010 12:12 — Новости Политики
Мінуў тыдзень пасля сустрэчы Яраслава Раманчука з Аляксандрам Лукашэнкам, а вынікаў няма.

20 снежня экс-кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука на пару слоў запрасіў кіраўнік Беларусі. Галоўным пытаннем непрацяглай размовы стаў лёс старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, якога забралі з кватэры пасля Плошчы. Раманчук прасіў вызваліць аднапартыйца.

«Я не ў курсе справы. Зараз удакладню, дзе знаходзіцца, пры якіх абставінах. Але ў мяне права адпускаць людзей няма. Я табе абяцаю: заўтра, сёння ўжо не паспею»,

— сказаў Лукашэнка прыязным голасам перад тэлекамерамі.

Анатоль Лябедзька ўжо другі тыдзень знаходзіцца ў ізалятары КДБ. Яму інкрымінуюць арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня ў Мінску. Разам з ім абвінавачваюцца яшчэ 24 асобы. У СІЗА КДБ Лябедзька абвясціў галадоўку і адмовіўся даваць паказанні. Вядома, што сёння на кватэры старшыні АГП супрацоўнікі спецслужбаў правялі ператрус.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Захад у шоку ад сітуацыі ў Беларусі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика