Прэм'ер Літвы: Еўрасаюз мусіць дамовіцца пра агульную пазіцыю па Беларусі
Кіраўнік літоўскага ўраду пакуль не канкрэтызаваў, якія дзеяньні трэба было б прадпрыняць у дачыненьні да аўтарытарнага рэжыму Беларусі. Ён засначыў, што наконт агульнай мадэлі паводзінаў у найбліжэйшым часе мае дамовіцца Эўрапейскі Зьвяз.
«Я б ня стаў цяпер гаварыць і гадаць, што трэба прадпрыняць, але, відаць, трэба ставіцца
«Сёньня найважнейшая справа і патрабаваньне, пра якое мы ні ў якім разе не забудземся — гэта неадкладнаеа вызваленьне лідэраў апазыцыі з турмы», — сказаў прэм’ер.
Паводле яго, улада Беларусі мела добрую нагоду паказацьх, што яна хоча скарыстацца і карыстаецца магчымасьцю збліжэньня з Захадам, аднак гэтага не адбылося.
«Гэта трэба канстатаваць вельмі выразна і аб гэтым можна толькі шкадаваць. (…) Мы пабачылі і падчас гэтых выбараў — людзі хочуць большага збліжэньня з Захадам, тым часам улада празь нейкія свае ўнутраныя бар’еры так і ня можа пераступіць.І
Ён паўтарыў пазыцыю, выказаную Соймам Літвы,
што прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 19 сьнежня, нельга лічыць законнымі.«Думаю, было б вельмі важна, каб у найбліжэйшым часе ўвесь Эўразьвяз дамовіўся наконт пазыцыі, тактыкі, паводзінаў, якіх варта было б трымацца пасьля выбараў і далейшых падзеяў», — сказаў літоўскі прэм‘ер.
Радыё Свабода