Пазняк, Кіпель, Станкевіч — на акцыі пратэсту ў Нью-Ёрку

Источник материала:  
27.12.2010 11:00 — Новости Политики
Напярэдадні Калядаў блізка 50 беларусаў, якія жывуць у Нью-Ёрку, сабраліся пад будынкам, дзе месціцца Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, каб выказаць свой пратэст супраць маштабных рэпрэсіяў на Радзіме.

Сярод сабраўшыхся былі такія вядомыя дзеячы дыяспары, як Вітаўт Кіпель, Вячка Станкевіч, Віталь Зайка, Зянон Пазняк ды інш.

Прысутныя распачалі кампанію салідарнасці з рэпрэсаванымі ў Беларусі — яны збіраюць сродкі, якія будуць перададзеныя ў Беларусь сем’ям тых, хто цяпер знаходзіцца ў турмах рэжыму. За час дэманстрацыі было сабрана больш як 400 даляраў, якія ўжо перададзеныя па прызначэнні. Справаздача пра іх выкарыстанне будзе апублікаваная пазней.

Падзяліцца навіной: 
фота solidaritywithbelarus.org, openbelarus.org

←Жена политика и деятели культуры требуют показать им живого Некляева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика